Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чатырохсутачны, ✂.

Які працягваецца чацвёра сутак, прызначаны на чацвёра сутак.

  • Ч. паёк.

чатырохтомнік, ✂, м.

Які складаецца з чатырох тамоў.

|| прым. чатырохтомны, ✂.

  • Чатырохтомнае выданне.

чатырохтысячны, ✂.

  1. ліч. парадкавы лічэбнік да чатыры тысячы.

  2. Які складаецца з чатырох тысяч адзінак.

    • Ч. атрад.
  3. Цаною ў чатыры тысячы.

чатыры, ліч.

Лік, лічба і колькасць 4.

|| парадкавы ліч. чацвёрты, ✂.

чатырыста, ліч.

Лік і колькасць 400.

|| парадкавы ліч. чатырохсоты, ✂.

чаўкаць, ✂; незак.

  1. Утвараць пры жаванні, ядзе характэрныя гукі губамі і языком; есці, прыцмокваючы.

  2. перан. Утвараць гукі, характэрныя для хадзьбы па гразі; чвякаць.

    • Гразь чаўкала пад ботамі.

|| наз. чаўканне, ✂.

чаўнок, ✂, м.

  1. Дэталь у ткацкім станку, якая мае форму чоўна, з пражай для пракладвання ўточнай ніткі.

  2. Дэталь у швейнай машыне з двухніткавым швом, якая падае ніжнюю нітку.

|| прым. чаўночны, ✂.

чаўпці, ✂; незак. (зневаж.)

Гаварыць недарэчнасці, глупства, бязглуздзіцу; паўтараць; плесці адно і тое ж.

  • Што ты чаўпеш?

чаўпціся, ✂; незак. (разм.).

Не выходзіць з галавы, вярзціся.

  • Не спаў, усю ноч нешта чаўплося.

чаўрэць, ✂; незак. (разм.).

Хірэць, марнець, станавіцца хваравітым, нядужым.