Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хадзіць, ; незак.

  1. Рухацца, перамяшчацца, ступаючы нагамі (пра чалавека, жывёл).

    • Дзіця рана пачало х.
  2. Тое, што і ісці, але абазначае рух, які паўтараецца ці адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

    • Х. па садзе.
    • Х. па вёсках.
    • Х. у ягады.
    • Х. у школу.
    • Х. каралём.
    • Аўтобус да горада ходзіць два разы ў дзень.
    • Ходзяць хмары, а дажджу няма.
    • Ходзяць чуткі па свеце.
    • Старасць ходзіць асцярожна і абачліва глядзіць (з нар.).
  3. Перадавацца, пераходзіць ад аднаго да другога.

    • Кніжка хадзіла па ўсяму інстытуту.
    • Ходзіць грып.
  4. Рухацца ўзад і ўперад або ўверх і ўніз, з боку ў бок.

    • Падлога ходзіць пад нагамі.
  5. Падымацца і апускацца пры глыбокім дыханні, напружанні і пад.

    • Так сапе, аж грудзі ходзяць.
  6. Укісаючы, брадзіць.

    • Цеста ходзіць.
  7. Выконваць якую-н. работу пры дапамозе пэўнай прылады.

    • Х. за плугам (разм.).
  8. Клапаціцца аб кім-, чым-н., даглядаць каго-, што-н.

    • Х. за хворым.
    • Х. за скацінай.
  9. Апранацца ў што-н., насіць што-н., мець пэўны знешні выгляд.

    • Х. у ботах.
    • Х. без шапкі.
  10. Быць у якім-н. званні, выконваць якія-н. абавязкі (разм.).

  11. Быць цяжарнай (пра жанчыну) (разм.).

    • Х. другім дзіцем.
  12. Пра коней, валоў і пад.: выкарыстоўвацца тым ці іншым чынам.

    • Х. у плузе.
    • Х. пад сядлом.
  13. Адпраўляць натуральную патрэбу (разм.).

    • Дзіця ходзіць на гаршчок.
  14. хадзі(це). Запрашэнне ісці куды-н. (разм.).

    • Хадзі сюды.

  • На галаве хадзіць (разм. неадабр.) — дурэць, сваволіць.

|| зак. схадзіць, .

|| наз. ход, , хаджэнне, і хадзьба, .

  • Ход цягніка.
  • Хаджэнне па справах.
  • Увесь дзень у хадзьбе.
  • Спартыўная хадзьба (від спорту).

хадзячы, .

  1. Які можа хадзіць на ўласных нагах.

    • Х. хворы.
  2. Шырокавядомы, шырокаўжывальны.

    • Х. выраз.
  3. Які з’яўляецца жывым увасабленнем пэўных якасцей (разм.).

    • Хадзячая энцыклапедыя.

хадня, , ж. (разм.).

Хада, хаджэнне.

  • Пад поўнач х. заціхла.

хадовы, .

Дзелавы, гаспадарлівы; пранырлівы.

  • Х. чалавек.

хадок, , м.

  1. Той, хто ходзіць пехатой.

    • У каго сілы хапае, той і х. добры.
  2. Выбраная асоба, якая пасылаецца куды-н. з хадайніцтвам, даручэннем (уст.).

    • Сялянскія хадакі.

  • Не хадок хто куды (разм.) — пра таго, хто больш не пойдзе, не хоча хадзіць.

    • Я туды больш не х.

хадулі, , ж.

  1. Шасты з высока прыбітымі прыступкамі, стаўшы на якія можна хадзіць вялікімі крокамі.

    • Хадзіць на хадулях.
  2. перан. Пра што-н. напышлівае, высакамернае, ненатуральнае.

  3. перан. Доўгія ногі (разм.).

|| прым. хадульны, .

хадульны, .

  1. гл. хадулі.

  2. Збіты, пазбаўлены арыгінальнасці.

    • Х. выраз.

|| наз. хадульнасць, .

хадун, , м.

  1. Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху.

  2. Прыстасаванне ў выглядзе рамы на колцах, пры дапамозе якога дзяцей вучаць хадзіць (разм.).

хадункі, , м.

Тое, што хадун (у 2 знач.).

хазары, , м.

Старажытны вандроўны народ, які ўтварыў у 7—10 стст. дзяржаву з тэрыторыяй ад ніжняй Волгі да Каўказа і Паўночнага Прычарнамор’я.

|| ж. хазарка, .

|| прым. хазарскі, .