Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фюзеляж, ✂, м. (спец.).

Корпус лятальнага апарата.

|| прым. фюзеляжны, ✂.

фюрэр, ✂, м.

У фашысцкіх арганізацыях: правадыр.

|| прым. фюрэрскі, ✂.

хаатычны, ✂.

Бязладны, пазбаўлены парадку, стройнасці, арганізаванасці.

  • Хаатычнае нагрувашчванне цытат.

|| наз. хаатычнасць, ✂.

хабанэра, ✂, ж.

Кубінскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

хабар, ✂, м.

Грошы або рэчы, якія даюцца каму-н. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады.

  • Браў х., а потым самога забралі.

хабарадавальнік, ✂, м.

Той, хто дае хабар каму-н.

|| ж. хабарадавальніца, ✂.

хабарнік, ✂, м.

Той, хто бярэ хабар.

|| ж. хабарніца, ✂.

хабарніцтва, ✂, н.

Службовае злачынства, звязанае з атрыманнем або дачай хабару.

  • Х. караецца законам.

|| прым. хабарніцкі, ✂.

хабаток, ✂, м. (спец.).

  1. Тое, што і хобат (у 3 знач.).

  2. Орган ссання ў членістаногіх жывёл у выглядзе выцягнутага ў трубку ротавага прыдатка.

|| прым. хабатковы, ✂.

хавальнік, ✂, м.

  1. Той, хто хавае што-н., кладзе ў невядомае для іншых месца.

  2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках і пад., якая зберагае, захоўвае што-н.

    • Х. рукапісаў.

|| ж. хавальніца, ✂.