Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ве́даць, ; незак.

  1. пра каго-што, аб кім-чым і без дап. Мець звесткі пра каго-, што-н.

    • В. жыццё вёскі.
  2. Валодаць пэўнымі ведамі, мець пра каго-, што-н. паняцце, уяўленне.

    • В. урок.
    • В. сваю справу.
    • В. англійскую мову.
  3. Быць знаёмым з кім-н.

    • Я гэтага чалавека не ведаю.
  4. Адчуваць, перажываць.

    • Не в. спакою.
  5. Захоўваць, лічыцца з чым-н.

    • В. меру.
    • В. свае месца (весці сябе адпаведна свайму становішчу).
  6. чым. Кіраваць, распараджацца.

    • В. трэстам.
    • В. перапіскай.

  • Хто яго ведае (разм.) — невядома, ніхто не ведае.

ве́дзьма, , ж.

  1. У старых народных павер’ях: злая чараўніца.

  2. перан. Пра злую, сварлівую жанчыну (разм.).

ве́ды, .

  1. Сукупнасць звестак, якія раскрываюць аб’ектыўныя заканамернасці жыцця.

    • Грунтоўныя в.
    • Свет асвятляецца сонцам, а чалавек — ведамі.
  2. Дасведчанасць ў якой-н. галіне.

    • Вучні выявілі добрыя в. ў матэматыцы.

ве́ер, , м.

  1. Ручное прыстасаванне з пласцінак у выглядзе складнога паўкруга, якім абмахваюцца ў духату.

  2. веерам, у знач. прысл. Паўкругам.

    • Хвост в.

|| прым. веерны, .

ве́жа, , ж.

  1. Высокае і вузкае архітэктурнае збудаванне.

  2. Вышка для гармат і кулямётаў на суднах, танках і пад.

|| прым. вежавы, .

  • В. кран.

ве́зці1, ; незак.

  1. Перамяшчаць каго-, што-н. пры дапамозе якіх-н. сродкаў руху.

    • В. пясок на тачцы.
  2. Адпраўляючыся ў паездку, мець пры сабе, з сабой.

    • В. дзяцей у вёску.
    • В. многа навін.

ве́зці2, ; безас., (разм.).

Пра ўдачу ў чым-н. і шанцаваць.

  • Яму вязе ва ўсім.

|| зак. павезці, і падвезці, .

ве́йка, , н.

Валасок на краі павека.

  • Доўгія вейкі.

|| прым. вейкавы, .

век, , м.

  1. Стагоддзе.

    • Дваццаты в.
    • Мінулы в.
    • Цэлы в. не бачыліся (вельмі доўга).
  2. Гістарычны перыяд, эпоха, характэрныя чым-н.

    • Каменны в.
    • Касмічны в.
    • З векам упоплеч (ісці, крочыць і пад.: не адстаючы ад жыцця).
  3. Жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н. або ўзрост каго-н.

    • Многа пабачыць на сваім вяку.
    • У хлусні кароткі в. (прыказка).
    • Чалавек сярэдняга веку.
  4. у знач. прысл. Заўсёды, вечна.

    • В. дома яе няма.
    • В. буду помніць вас.

  • На векі вечныя (разм.) — назаўсёды.

  • Праз вякі — бязмежна доўга, на працягу доўгага часу.

|| прым. векавы, .

ве́ка, , н.

Верхняя частка, якая служыць пакрыццём якой-н. пасудзіны, скрынкі, каробкі і пад.

  • В. куфра.

|| памянш. вечка, .