Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таваразнавец, , м.

Спецыяліст у галіне таваразнаўства.

таваразнаўства, , н.

Сукупнасць ведаў пра тавар як прадмет гандлю, пра яго ўласцівасці, гатункі і спажывецкае значэнне.

|| прым. таваразнаўчы, .

таваразнаўца, , м.

Тое, што і таваразнавец.

тавараправодны, , (спец.).

Які мае адносіны да руху тавараў ад вытворцы да спажыўца.

таварнасць, , ж. (спец.).

Здольнасць вырабляць прадукцыю для рынку.

таварны, .

  1. гл. тавар.

  2. Які мае адносіны да перавозкі тавараў.

    • Т. поезд.
    • Таварная станцыя.
  3. Які паступае на рынак як тавар (звычайна аб прадуктах сельскай гаспадаркі; спец.).

    • Таварнае збожжа.
  4. Які выпускае прадукты, што ідуць на рынак як тавар (спец.).

таварняк, , м. (разм.).

Таварны поезд.

таварыскі, .

  1. Які мае адносіны да таварыша (у 1 знач.).

    • Таварыская падтрымка.
  2. Шчыры, сяброўскі.

    • Таварыская размова.
  3. Кампанейскі, згаворлівы.

  4. Які не мае афіцыйнага характару (пра спартыўныя спаборніцтвы).

    • Таварыская сустрэча па футболу.

  • Таварыскі суд — грамадскі суд для разгляду спраў, звязаных з парушэннем дысцыпліны, грамадскага парадку і пад.

|| наз. таварыскасць, .

таварыства, , н.

  1. Блізкасць, заснаваная на таварыскіх адносінах.

    • Баявое т.
    • Цаніць дружбу і т.
  2. Аб’яднанне людзей для якой-н. мэты, установа, арганізацыя.

    • Т. па ахове прыроды.
    • Спартыўнае т.

таварыш, , м.

  1. Чалавек, блізкі каму-н. па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця і пад.

    • Школьны т.
  2. Пры савецкай уладзе (звычайна перад прозвішчам, званнем, назвай прафесіі): зварот да грамадзяніна (у 2 знач.), а таксама яго ўпамінанне, абавязковы зварот ці ўпамінанне ў адносінах да члена камуністычнай або дружалюбнай партыі.

    • Вітаць таварышаў з дружалюбных краін.
  3. У назвах службовых асоб — памочнік, намеснік (уст.).

    • Т. пракурора.

|| ж. таварышка, .