Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

табуніцца, ✂; незак.

Збірацца, збівацца ў табун.

  • Коні табуняцца.

|| зак. стабуніцца, ✂.

табуншчык, ✂, м.

Пастух пры табуне.

|| ж. табуншчыца, ✂.

табурэтка, ✂, ж.

Звычайна кухонная мэбля для сядзення, без спінкі.

|| памянш. табурэтачка, ✂.

|| прым. табурэтны, ✂.

тавар, ✂, м.

  1. Прадукт працы, выраблены для абмену, продажу.

    • Тавары шырокага ўжытку.
  2. Свойская рагатая жывёла (абл.).

    • Ужо т. з поля гоняць.

|| прым. таварны, ✂.

  • Таварнае абазначэнне.
  • Т. выгляд (добры знешні выгляд тавару, які прадаецца).
  • Т. знак (знак прадпрыемства, фірмы).

тавара... і тавара-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да тавару, тавараў, напр. тавараабарачэнне, тавараабарот, таваравытворца, таваразабеспячэнне, тавараспажывец;
  • 2) таварны (у 2 знач.), напр. тавара-пасажырскі, таваратранспартны.

тавараабарачэнне, ✂, н.

Тое, што і тавараабарот.

тавараабарот, ✂, м.

Абарот тавараў у народнай гаспадарцы.

  • Рост тавараабароту.

тавараабмен, ✂, м.

Абмен таварамі.

  • Шырокі т.

|| прым. тавараабменны, ✂.

таваравед, ✂, м.

Тое, што і таваразнавец.

таваравытворца, ✂, м.

Той, хто заняты вытворчасцю тавараў.