сярэдзіна, ✂, ж.
-
Сярэдняя частка чаго-н., роўна аддаленая ад краёў або пачатку і канца чаго-н.
- С. круга.
- С. дня.
- У сярэдзіне лета.
-
Паясніца (разм.).
|| памянш. сярэдзінка, ✂.
◊
сярэдне...
Першая частка складаных слоў, са знач.:
- 1) сярэдні (у 2 знач.), напр. сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны;
- 2) які знаходзіцца ў сярэдзіне, сярэдні (у 1 знач.), напр. сярэднебеларускі, сярэднепралётны, сярэднетаежны;
- 3) сярэдні (у 3 знач.), напр. сярэднепаспяваючы, сярэднеўкормлены, сярэднеўспрыімлівы;
- 4) які з’яўляецца сярэднім у жыцці, гісторыі, развіцці чаго-н., напр. сярэдневяковы, сярэднепалеалітычны,
сярэднечацвярцічны;
- 5) які мае адносіны да сярэдняй адукацыі, напр. сярэднемедыцынскі, сярэднетэхнічны.
сярэдневяковы, ✂.
Які мае адносіны да сярэдневякоўя.
- Сярэдневяковае мастацтва.
сярэдня...
Першая частка складаных слоў, ужыв. замест «сярэдне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.
сярэднядзённы, сярэдняпозні, сярэднярускі, сярэдняспелы, сярэднясутачны.
сярэднявечча, ✂, н.
Тое, што і сярэдневякоўе.
сястра, ✂, ж.
-
Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.
- Родная с.
- Дваюрадная (стрыечная) с.
-
Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе.
- Медыцынская с.
- Хірургічная с.
- С.-гаспадыня (якая загадвае гаспадаркай, бялізнай, інвентаром і інш.).
◊
Міласэрная сястра — медыцынская сястра, якая дапамагае хворым, раненым.
Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая
дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.
|| памянш. сястрыца, ✂ і сястрычка, ✂.
|| прым. сястрын, ✂ і сястрынскі, ✂.
сятчатка, ✂, ж.
Унутраная святлоадчувальная абалонка вока.