Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

табар, ✂, м.

  1. Група цыганскіх сем’яў, якія качуюць разам, а таксама іх стан, абоз.

  2. Абоз перасяленцаў, а ў мінулым таксама ўмацаваны лагер казакоў.

|| прым. табарны, ✂.

табель, ✂, м.

  1. Спіс, пералік чаго-н. у пэўным парадку.

  2. Ведамасць паспяховасці вучняў.

  3. Спецыяльная дошка (або кніга) для ўліку прыходу на работу і адыходу з работы рабочых і служачых.

○

  • Табель аб рангах — у дарэвалюцыйнай Расіі: суадносіны чыноў ваеннага, грамадзянскага і прыдворнага ведамстваў па старшынству (рангах, класах), уведзеныя Пятром I.

|| прым. табельны, ✂.

табельшчык, ✂, м.

Работнік прадпрыемства, установы, які вядзе ўлік па табелю (у 3 знач.).

|| ж. табельшчыца, ✂.

таблетка, ✂, ж.

Маленькі сплюшчаны шарык з прасаванага лекавага парашку.

|| прым. таблетачны, ✂.

табліца, ✂, ж.

Звесткі аб чым-н., размешчаныя па графах у пэўным парадку.

  • Т. множання.

|| памянш. таблічка, ✂.

|| прым. таблічны, ✂.

таблічка, ✂, ж.

  1. гл. табліца.

  2. Пласцінка, дошчачка, з надпісам, які указвае, абазначае што-н.

табло, нескл., н.

Спецыяльны шчыт са светлавымі сігналамі або надпісамі для інфармацыі аб чым-н.

  • Светлавое т.

табльдот, ✂, м.

Назва агульнага абедзеннага стала з агульным меню ў гасцініцах, пансіёнах, на курортах.

табу, нескл., н.

У першабытных народаў: рэлігійная забарона на якое-н. слова, дзеянне, прадмет.

табун, ✂, м.

Статак коней, а таксама аленяў і некаторых іншых капытных жывёл.

|| прым. табунны, ✂ і табуновы, ✂.