Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калупацца, ✂; незак. (разм.).

  1. Капацца, корпацца ў чым-н., дастаючы што-к.

    • К. ў грудзе ламачча.
  2. перан. Рабіць што-н. марудна і няўмела.

    • К. на агародзе.

калупаць, ✂; незак. (разм.).

Падчэпліваючы чым-н., аддзяляць, аддзіраць што-н.

  • К. хлеб.

|| аднакр. калупнуць, ✂.

калчадан, ✂, м.

Руда, якая складаецца пераважна з сярністых мінералаў.

  • Серны к.
  • Медны к.

|| прым. калчаданны, ✂.

калчан, ✂, м.

Даўней: сумка-чахол для стрэл.

|| прым. калчанны, ✂.

калывацца, ✂; незак.

Хістацца, ківацца, пакалыхвацца.

  • Зуб калываецца.
  • Слуп калываецца.

калываць, ✂; незак.

Хістаць, ківаць, пакалыхваць.

  • К. слуп.

|| аднакр. калыўнуць, ✂.

|| наз. калыванне, ✂.

калым, ✂, м.

  1. У некаторых народаў Усходу: выкуп за нявесту.

  2. перан. Лёгкі пабочны заробак (разм.).

|| прым. калымны, ✂.

калымага, ✂, ж. (разм. іран.).

Пра нязграбныя калёсы, павозку, машыну.

|| прым. калымажны, ✂.

калыміць, ✂; незак. (разм. неадабр.).

Падзарабляць пабочным заробкам.

калымшчык, ✂, м. (разм. неадабр.).

Той, хто калыміць, працуе дзеля атрымання калыму (у 2 знач.).