Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рабак, ✂, м. (разм.).

Гліст.

  • У яго рабакі.

|| прым. рабачны, ✂.

рабалепны, ✂.

Ліслівы, рабскі, угодлівы.

  • Рабалепная просьба.
  • Рабалепнае пакланенне.

|| наз. рабалепнасць, ✂.

рабалепстваваць, ✂; незак.

Весці сябе рабалепна, быць рабалепным.

|| наз. рабалепства, ✂.

рабаўладальнік, ✂, м.

Той, хто валодае рабамі (у 1 знач.).

|| ж. рабаўладальніца, ✂.

|| прым. рабаўладальніцкі, ✂.

  • Рабаўладальніцкія плантацыі.

рабаўладанне, ✂, н.

Валоданне рабамі (у 1 знач.).

|| прым. рабаўладальніцкі, ✂.

  • Р. лад.

рабаўласнік, ✂, м.

Тое, што і рабаўладальнік.

|| ж. рабаўласніца, ✂.

|| прым. рабаўласніцкі, ✂.

рабаўласніцтва, ✂, н.

Тое, што і рабаўладанне.

рабаўнік, ✂, м.

Той, хто рабуе каго-, што-н.; грабежнік.

|| ж. рабаўніца, ✂.

|| прым. рабаўніцкі, ✂.

рабаўніцтва, ✂, н.

Тое, што і рабаванне; грабежніцтва.

рабаціністы, ✂.

З рабаціннем.

  • Р. твар дзяўчынкі.

|| наз. рабаціністасць, ✂.