Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кабардзінцы, , м.

Народ, які складае асноўнае карэннае насельніцтва Кабарды, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. кабардзінка, .

|| прым. кабардзінскі, .

кабарэ, нескл., н.

Невялікі рэстаран з эстрадай.

кабатаж, , м. (спец.).

Суднаходства паміж партамі аднаго мора або адной дзяржавы.

  • Малы к. (у межах аднаго мора).
  • Вялікі к. (паміж партамі розных мораў).

|| прым. кабатажны, .

кабачок, , м.

Аднагадовая агародная расліна сямейства гарбузовых з белымі прадаўгаватымі пладамі, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. кабачковы, .

кабель, , м.

Адзін або некалькі герметычна ізаляваных правадоў, якія ўжываюцца для перадачы на адлегласць электраэнергіі або электрычных сігналаў.

  • Тэлефонны к.

|| прым. кабельны, .

кабельтаў, , м. (спец.).

Марская мера даўжыні, роўная 185,2 м.

|| прым. кабельтавы, .

кабета, , ж. (разм.).

Сталая замужняя жанчына.

кабеціна, , ж. (разм.).

Тое, што і кабета.

кабзар, , м.

Украінскі народны спявак, які акампаніруе сабе на кобзе.

|| прым. кабзарскі, .

кабіна, , ж.

Невялікае памяшканне спецыяльнага прызначэння.

  • К. лётчыка.
  • К. для тайнага галасавання.

|| памянш. кабінка, .

|| прым. кабінны, .