Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скарэлы, ✂.

Які скарэў; зацвярдзелы ад бруду.

  • Шкарпэткі скарэлі.

скат​1, ✂, м. (спец.).

Камплект колаў для воза, вагона, паравоза.

|| прым. скатны, ✂.

скат​2, ✂, м.

Буйная драпежная марская рыба з плоскім целам і вострым хвастом.

скат​3, ✂, м. (разм.).

Нахільная паверхня чаго-н., пакаты спуск.

  • Бераг Нёмана з высокім пясчаным скатам.

скатка, ✂, ж.

Шынель, скручаны ў трубку і звязаны на канцах для нашэння цераз плячо.

  • Салдацкая с.

скафандр, ✂, м.

Герметычны вадалазны касцюм для работы пад вадой, а таксама спецыяльны касцюм касманаўтаў.

|| прым. скафандравы, ✂.

скаціна, ✂, ж. (разм.).

  1. зб. Буйная сельскагаспадарчая жывёла.

    • Пасвіць скаціну.
    • Пагнаць скаціну ў поле.
  2. перан. Грубы, бяздушны чалавек (груб. лаянк.).

|| памянш.-ласк. скацінка, ✂.

скаціцца, ✂; зак.

Коцячыся па паверхні, спусціцца.

  • Мячык скаціўся з гары.
  • С. ў балота апартунізму (перан.).

|| незак. скочвацца, ✂.

|| наз. скочванне, ✂.

скаціць, ✂; зак.

  1. Коцячы па нахільнай паверхні, спусціць.

    • С. камень з гары.
    • С. бервяно з калёс.
  2. Тое, што і скаціцца (разм.).

    • С. з гары на мапедзе.
  3. Коцячы, сабраць у адно месца.

    • С. круглякі ў кучу.

|| незак. скочваць, ✂.

|| наз. скочванне, ✂.

скачаць, ✂; зак.

  1. гл. качаць.

  2. Качаючы, надаць круглую форму чаму-н.

    • С. з хлеба галушку.
    • С. у трубку шпалеры.
  3. Качаючыся, прыціснуць да зямлі, змяць (разм.).

    • С. пасевы жыта.

|| незак. скачваць, ✂.