Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скачкападобны, .

Які развіваецца скачкамі, без плаўных пераходаў ад аднаго да другога, нераўнамерны.

  • Скачкападобнае развіццё.

|| наз. скачкападобнасць, .

скачкі, .

Від коннага спорту — спаборніцтвы на верхавых конях.

  • С. з перашкодамі.

|| прым. скакавы, .

  • С. конь.
  • Скакавыя спаборніцтвы.

скачок, , м.

  1. Хуткае перамяшчэнне цела адштурхоўваннем ад якога-н. пункта апоры.

    • С. зайца.
  2. перан. Рэзкае змяненне чаго-н.

    • С. зарплаты.
    • С. узроўню вады.
  3. Пераход ад старога якаснага стану да новага ў выніку колькасных змяненняў (кніжн.).

|| прым. скачковы, .

  • С. механізм (у кінаапаратуры: які скачкападобна, рыўкамі перамяшчае кінастужку пры змене кадраў).

сквапны, .

  1. Прагны да багацця, нажывы, хцівы.

  2. Які прагна імкнецца мець што-н. у вялікай колькасці.

    • С. на кнігі.

|| наз. сквапнасць, .

скварка, , ж.

Падсмажаны кавалачак сала.

  • Напячы скварак.

скварыцца, ; незак.

  1. Пячыся на агні; смажыцца.

    • У печы скварыцца свежае сала.
  2. Грэцца на сонцы; быць у вельмі гарачым месцы (разм.).

|| зак. саскварыцца, .

скварыць, ; незак.

  1. Пячы на агні сала.

    • С. свежаніну.
  2. перан., і без дапаўнення.

    • Паліць (пра сонца; разм.).
    • Цэлы дзень скварыць сонца.

|| зак. саскварыць, і заскварыць, .

|| наз. скваранне, .

сквасіць, ; зак.

  1. Зрабіць што-н. квашаным.

    • С. капусту.
    • С. малако.
  2. Разбіць каму-н. твар (разм.).

    • С. нос.

сквер, , м.

Невялікі грамадскі сад у горадзе, у гарадскім пасёлку.

|| памянш. скверык, .

сквірчэць, ; незак. (разм.).

Верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.).