Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скапуціцца, ✂; зак. (разм. груб.).

Памерці.

скапыціцца, ✂; зак. (разм.).

  1. гл. капыціцца.

  2. Памерці, згінуць. Вядзьмар нядоўга керхаў і скапыціўся.

  3. перан. Зрабіць няправільны крок, спатыкнуцца.

    • Справу павёў добра, але потым скапыціўся.

скараварка, ✂, ж.

Каструля з герметычнай накрыўкай для хуткага прыгатавання ежы.

скараспелка, ✂, ж. (разм.).

Скараспелы плод, агародніна.

  • Бульба-с.

скараспелы, ✂.

  1. Які хутка і рана паспявае.

    • Скараспелая бульба.
  2. перан. Надта паспешна зроблены, недастаткова падрыхтаваны, прадуманы (разм.).

    • Скараспелыя рашэнні.

|| наз. скараспеласць, ✂.

скарастрэльны, ✂.

Які робіць максімальную колькасць выстралаў у адзінку часу.

  • Скарастрэльная гармата.

|| наз. скарастрэльнасць, ✂.

скараход, ✂, м.

  1. Чалавек, які вельмі хутка ходзіць, а таксама спартсмен — спецыяліст па хадзьбе, бегу (на лыжах, каньках).

  2. Даўней: пасыльны, ганец.

скарацечны, ✂, ж. (кніжн.).

Які хутка праходзіць.

  • Скарацечныя радасці.

○

  • Скарацечныя сухоты — туберкулёз, які хутка развіваецца.

|| наз. скарацечнасць, ✂.

скараціцца, ✂; зак.

  1. Стаць кароткім або больш кароткім.

    • У жніўні дні скараціліся.
  2. Зменшыцца колькасна або па велічыні, у аб’ёме.

    • Зарплата скарацілася.
  3. Пра мышцы: зменшыцца па даўжыні, у аб’ёме.

    • Мышцы нагі скараціліся.
  4. Звузіцца.

    • Вытворчасць скарацілася.
  5. У матэматыцы: выразіцца ў меншых ліках пасля дзялення на які-н. лік.

|| незак. скарачацца, ✂.

|| наз. скарачэнне, ✂.

скараціць, ✂; зак.

  1. Зрабіць кароткім або больш кароткім.

    • С. артыкул.
    • С. тэрмін адпачынку.
  2. Зменшыць колькасна або па велічыні, у аб’ёме.

    • С. пасевы жыта.
    • С. расходы.
  3. Звольніць з работы, службы ў выніку скарачэння штатаў (разм.).

  4. скараціць дроб — у матэматыцы: падзяліць лічнік і назоўнік на агульны дзельнік.

|| незак. скарачаць, ✂.

|| наз. скарачэнне, ✂.