скараціць, ; зак.

  1. Зрабіць кароткім або больш кароткім.

    • С. артыкул.
    • С. тэрмін адпачынку.
  2. Зменшыць колькасна або па велічыні, у аб’ёме.

    • С. пасевы жыта.
    • С. расходы.
  3. Звольніць з работы, службы ў выніку скарачэння штатаў (разм.).

  4. скараціць дроб — у матэматыцы: падзяліць лічнік і назоўнік на агульны дзельнік.

|| незак. скарачаць, .

|| наз. скарачэнне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)