Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скалоць1, ; зак.

Аддзяліць слой, кавалак чаго-н. ударам; збіць.

  • С. лёд з ганка.

|| незак. сколваць, .

|| наз. сколка, і сколванне, .

скалоць2, ; зак.

  1. Змацаваць разам што-н., сашпільваючы.

    • С. кускі матэрыі.
    • С. шпількай пояс.
  2. і каго. Зраніць у многіх месцах чым-н. вострым, калючым.

    • С. ногі іржышчам.

|| незак. сколваць, .

|| наз. сколка, і сколванне, .

скалупаць, ; зак. (разм.).

  1. Калупаючы, садраць.

    • С. больку.
  2. Калупаючы, сапсаваць.

    • С. стол цвіком.

|| незак. скалупваць, і скалупліваць, .

скалупнуць, ; зак. (разм.).

Калупаючы, здзерці што-н.

  • С. струп з болькі.

скалыхнуцца, ; зак.

  1. Зварухнуцца, захістацца.

    • Паверхня вады скалыхнулася.
    • Калыска скалыхнулася (гайданулася з боку ў бок).
  2. перан. Узрушыцца, захвалявацца, прыйсці ў рух.

    • Бач, ад песні яго скалыхнуўся народ.

скалыхнуць, ; зак.

  1. Зварухнуць, захістаць, заставіць калыхацца.

    • Вецер скалыхнуў жыта.
    • С. калыску (гайдануць 3 боку ў бок).
  2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой.

    • Навіна скалыхнула народ.

скальны, .

Камяністы, які складаецца з каменных горных парод (спец.).

  • С. грунт.
  • Скальныя работы (у камяністым грунце).

скальп, , м.

Зрэзаная з галавы скура з валасамі.

  • Зняць с.

скальпаваць, ; зак. і незак.

Зняць (знімаць) скальп.

|| наз. скальпаванне, .

|| зак. аскальпаваць, .

скальпель, , м.

Невялікі хірургічны нож.

  • Светлавы скальпель (спец.) — лазерны прамень, які выкарыстоўваецца ў хірургіі для рассячэння тканак.

|| прым. скальпельны, .