свяціць2, ✂; незак.
У веруючых: выконваць над кім-н. царкоўны абрад асвячэння.
|| зак. асвяціць, ✂.
свяшчэннадзейнічаць, ✂; незак.
-
Выконваць які-н. царкоўны абрад.
-
перан. Рабіць што-н. урачыста і паважна (іран.).
|| наз. свяшчэннадзейства, ✂.
свяшчэннаслужыцель, ✂, м.
Асоба, якая адпраўляе набажэнства і трэбы.
|| прым. свяшчэннаслужыцельскі, ✂.
свяшчэннік, ✂, м.
У праваслаўі: служыцель культу, асоба, якая выконвае царкоўныя службы і трэбы, іерэй.
|| прым. свяшчэнніцкі, ✂.
севазварот, ✂, м.
У сельскай гаспадарцы: паслядоўнае чаргаванне сельскагаспадарчых культур на пэўных зямельных участках.
- Кармавыя севазвароты.
- Травапольныя севазвароты.
|| прым. севазваротны, ✂.
сегрэгацыя, ✂, ж. (кніжн.).
-
Адзін з відаў расавай дыскрымінацыі — абмежаванне ў правах на падставе колеру скуры або нацыянальнай
прыналежнасці.
-
Неаднароднасць хімічнага саставу металічных сплаваў, што ўзнікла пры іх крышталізацыі (спец.).
|| прым. сегрэгацыйны, ✂.