святлець, ✂; незак.
-
Станавіцца больш светлым.
- Валасы пасля мыцця святлеюць.
- На дварэ святлее (безас.).
-
перан. Станавіцца радасным, ласкавым.
-
перан. Пра думкі, свядомасць: рабіцца больш ясным, нармальным.
-
Віднецца (пра што-н. светлае).
- У гушчары ельніку святлела купка бяроз.
|| зак. пасвятлець, ✂ і прасвятлець, ✂.
|| наз. прасвятленне, ✂.
святліца, ✂, ж.
Даўней: светлы, чысты пакой у хаце.
|| прым. святлічны, ✂.
святлоадчувальны, ✂.
У фотатэхніцы: які мае ўласцівасць адчуваць святло, рэагаваць на святло.
- Святлоадчувальная плёнка.
|| наз. святлоадчувальнасць, ✂.
святлокапіравальны, ✂, (спец.).
Які служыць для атрымання святлакопій.
святлолюбівы, ✂.
Які добра расце і развіваецца толькі пры нармальным сонечным святле.
- Сасна — дрэва святлолюбівае.
|| наз. святлолюбівасць, ✂.
святлолячэнне, ✂, н.
Лячэнне штучна атрыманымі інфрачырвонымі, бачнымі і ультрафіялетавымі прамянямі.
|| наз. святлолячэбны, ✂.
святломаскіроўка, ✂, ж.
Маскіроўка асветленых аб’ектаў.
|| прым. святломаскіровачны, ✂.
святляк, ✂, м.
Невялікае насякомае, жучок (а таксама яго лічынкі і яйкі), які свеціцца ў цемры.
|| памянш. светлячок, ✂.