Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саф’ян, ✂, м.

Мяккая, спецыяльна вырабленая казіная або авечая скура яркага колеру, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак.

|| прым. саф’янавы, ✂.

саха, ✂, ж.

  1. Прымітыўная сельскагаспадарчая прылада для ворыва.

  2. Слуп з развілкай на канцы, які ўжыв. пры будаўніцтве чаго-н. як апора.

  3. Даўней на Русі: мера зямлі, што была адзінкай падатковага абкладання.

  4. мн. Рогі лася.

|| памянш. сошка, ✂.

|| прым. сошны, ✂.

сахарын, ✂, м. і сахарына, ✂, ж.

Белы салодкі парашок — сурагат цукру.

|| прым. сахарынавы, ✂.

сахаты, ✂.

  1. З галіністымі рагамі.

    • С. алень.
  2. сахаты: Тое, што і лось.

сахор, ✂, м.

Жалезныя вілы для накідвання гною.

|| прым. сахорны, ✂.

сац...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) сацыялістычны, напр. сацабавязацельства;
  • 2) сацыяльны, напр. сацзабеспячэнне, сацстрахаванне.

сацін, ✂, м.

Баваўняная ці шаўковая тканіна, якая мае бліскучы правы бок.

|| прым. сацінавы, ✂.

сацкультбыт, ✂, м.

Скарачэнне: сацыяльная культурна-бытавая сфера.

  • Аб’екты сацкультбыту (усе аб’екты, установы, што адносяцца да гэтай сферы).

|| прым. сацкультбытаўскі, ✂.

сацстрах, ✂, м.

Скарачэнне: сацыяльнае страхаванне.

  • Органы сацстраху.

|| прым. сацстрахаўскі, ✂.

  • Сацстрахаўская пуцёўка.

сацыёлаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне сацыялогіі.