Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саўладальнік, , м.

Асоба, якая сумесна з кім-н. валодае чым-н.

|| ж. саўладальніца, .

саўладаць1, ; зак.

  1. Перамагчы, узяць верх у чым-н.; адолець, асіліць каго-, што-н.

    • С. з злачынцам.
    • С. з канём (прымусіць слухацца, падпарадкаваць сабе).
    • С. з сабою (перасіліць сябе).
  2. Змагчы выканаць якую-н. работу, ажыццявіць што-н.

    • С. з уборкай хлеба.

саўладаць2, ; незак. (спец.).

Уладаць чым-н. сумесна з кім-н.

|| наз. саўладанне, .

саўнарком, , м.

Скарачэнне: Савет Народных Камісараў — назва вышэйшага выканаўчага і распарадчага органа дзяржаўнай улады ў былым СССР у 1917—1946 гг.

|| прым. саўнаркомаўскі, .

сафа, , ж.

Нізкая шырокая канапа.

сафары, нескл., н.

  1. Адзенне прамога крою з лёгкай тканіны, з кішэнямі і адстрочкай.

  2. нязм. Пра адзенне: такога крою, фасону.

    • Куртка-с.
    • Сукенка-с.

сафізм, , м. (кніжн.).

Розумазаключэнне, якое здаецца фармальна правільным, але нявернае па сутнасці, паколькі заснавана на наўмысна няправільным падборы зыходных палажэнняў.

|| прым. сафістычны, .

сафіст, , м. (кніжн.).

Чалавек, які карыстаецца сафізмамі для доказу сваіх сцвярджэнняў.

|| ж. сафістка, .

|| прым. сафістычны, .

сафістыка, , ж. (кніжн.).

Сафістычны спосаб разважанняў.

сафіт, , м. (спец.).

Свяцільнік рассеянага святла, які асвятляе сцэну спераду і зверху.

|| прым. сафітны, .