Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сатыр, ✂, м.

У грэчаскай міфалогіі: ніжэйшае бажаство ў выглядзе істоты з хвастом, рагамі і казлінымі нагамі, распусны спадарожнік бога віна і весялосці Дыяніса.

сатыра, ✂, ж.

  1. Рэзкая, з’едлівая іронія, высмейванне, развянчанне каго-, чаго-н.

  2. Твор мастацтва і літаратуры, дзе высмейваюцца і рэзка асуджаюцца негатыўныя з’явы жыцця.

    • У сатыры вялікая сіла ачышчэння.

|| прым. сатырычны, ✂.

сатырык, ✂, м.

Аўтар сатырычных твораў.

сатэйнік, ✂, м.

Скаварада з тоўстым дном і з высокімі прамымі бакамі.

сатэліт, ✂, м.

  1. У старажытным Рыме: узброены слуга-целаахоўнік.

  2. перан. Выканаўца чужой волі, памагаты (кніжн.).

  3. Спадарожнік планеты (спец.).

    • Месяц — с Зямлі.
  4. Дзяржава, фармальна незалежная, а па сутнасці падпарадкаваная іншай, больш моцнай дзяржаве.

сауна, ✂, ж.

Фінская лазня з гарачым сухім паветрам, дзе парацца, і халодным басейнам.

саўгас, ✂, м.

Скарачэнне: савецкая гаспадарка — буйное дзяржаўнае сельскагаспадарчае прадпрыемства.

  • Свінагадоўчы с.

|| прым. саўгасны, ✂.

саўдзельнік, ✂, м.

Чалавек, які ўдзельнічае разам з кім-н. у чым-н. нядобрым, шкодным.

  • Саўдзельнікі ў злачынствах.

|| ж. саўдзельніца, ✂.

|| прым. саўдзельніцкі, ✂.

саўдзельніцтва, ✂, н.

Сумесны ўдзел з кім-н. у чым-н. непрыемным.

саўдзельнічаць, ✂; незак.

Сумесна ўдзельнічаць з кім-н. у якой-н. нядобрай справе, быць саўдзельнікам чаго-н. несамавітага, непрыстойнага.