Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разблытаць, ; зак.

  1. Раздзяліць, разматаць (зблытанае).

    • Р. клубок (таксама перан. разабрацца ў складанай, заблытанай справе).
    • Р. валасы.
  2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што-н., дабрацца да сутнасці чаго-н.

    • Р. складанае пытанне.

|| незак. разблытваць, .

разбой, , м.

Узброены напад з мэтай аграблення, забойства.

  • Р. на вялікай дарозе (таксама перан.).
  • Марскі р. (пірацтва).

|| прым. разбойны, .

разбойнік, , м.

  1. Чалавек, які займаецца разбоем; грабежнік.

  2. Свавольнік, балаўнік, нягоднік (звычайна ў звароце; разм. жарт.).

    • Ах, р., што ты робіш!

|| ж. разбойніца, .

|| прым. разбойніцкі, і разбойны, .

разбойнічаць, ; незак.

Займацца разбоем, быць разбойнікам (да 1 знач.).

разбор, , м.

  1. гл. разабраць.

  2. Адбор, выбар (разм.).

    • Высякалі лес без разбору.
    • Крытыкаваць ты крытыкуй, але з разборам.
  3. Разгляд судовай справы.

    • Судовы р.

  • На (пад) шапачны разбор; на разбор шапак (паспець, з’явіцца, прыйсці; разм.) — пад канец, калі ўсе разыходзяцца, усё скончылася.

разборлівы, .

  1. Строгі ў выбары, патрабавальны.

    • Р. тэлеглядач.
  2. Які лёгка разабраць, успрыняць на слых і пад.; выразны.

    • Р. почырк.
    • Напісаць разборліва (прысл.).

|| наз. разборлівасць, .

разборны, .

  1. гл. разабраць.

  2. Такі, які можна разабраць і зноў сабраць, які паддаецца разборцы.

    • Р. дом.
    • Разборная кніжная паліца.

разбоўтацца, ; зак.

  1. Размяшацца ад узбоўтвання.

    • Яйкі з цестам для аладак добра разбоўталіся.
  2. Боўтаючыся, разліцца.

    • Малако разбоўталася.

|| незак. разбоўтвацца, .

разбоўтаць, ; зак. (разм.).

  1. Размяшаць, боўтаючы.

    • Р. фарбу.
  2. Боўтаючы, разліць.

    • Р. малако.

|| незак. разбоўтваць, .

разбраклы, .

Які разбрак, разбух ад вільгаці.

|| наз. разбракласць, .