разбор, , м.

  1. гл. разабраць.

  2. Адбор, выбар (разм.).

    • Высякалі лес без разбору.
    • Крытыкаваць ты крытыкуй, але з разборам.
  3. Разгляд судовай справы.

    • Судовы р.

  • На (пад) шапачны разбор; на разбор шапак (паспець, з’явіцца, прыйсці; разм.) — пад канец, калі ўсе разыходзяцца, усё скончылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)