Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нагар, , м.

Тое, што ўтвараецца ад няпоўнага згарання чаго-н. нараст ад гарэння.

  • Н. на свечцы.

|| прым. нагарны, .

нагаравацца, ; зак.

Зазнаць многа гора.

  • Н. ў вайну.

нагарадзіць, ; зак.

  1. Нарабіць многа перагародак, парканаў, платоў.

    • Н. катухоў.
  2. Наставіць, накідаць у беспарадку вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

  3. перан. Нагаварыць, напісаць чаго-н. лішняга, непатрэбнага.

|| незак. нагароджваць, .

нагарнуць, ; зак.

Горнучы, заграбаючы, сабраць у адно месца нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. кучу пяску.

|| незак. нагортваць, .

нагарэзаваць, ; зак. (разм.).

Тое, што і нагарэзнічаць.

нагарэзнічаць, ; зак. (разм.).

Насваволіць, напракудзіць.

нагарэлы, .

На якім утварыўся нагар.

  • Н. кнот.

нагарэць1, ; зак.

  1. Даць нагар.

    • Кнот нагарэў за вечар.
  2. безас., чаго. Расходавацца ў нейкай колькасці (пра паліва, электрычную энергію).

    • Электрычнасці нагарэла на трыццаць тры рублі.

|| незак. нагараць, і нагарваць, .

нагарэць2, ; безас.; зак. (разм.).

Быць пакараным, атрымаць спагнанне за што-н.

  • Яму моцна нагарэла.

нагаспадарыць, ; зак. (разм.).

Кіруючы гаспадаркай, дасягнуць чаго-н.

  • Без добрай зямлі не нагаспадарыш.