Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыслужваць, ; незак. (уст.).

Выконваць абавязкі прыслугі (у 2 знач.).

  • П. за сталом.

|| наз. прыслужванне, .

прыслужнік, , м.

  1. Слуга (у 1 знач.; уст.).

    • П. пры гасцініцы.
  2. Той, хто імкнецца выслужыцца перад кім-н., памагаты (пагард.).

|| ж. прыслужніца, .

прыслужыцца, ; зак. (разм.).

Тое, што і падслужыцца.

|| незак. прыслужвацца, .

|| наз. прыслужванне, .

прыслухацца, ; зак.

  1. Напружыць слых, увагу, каб пачуць што-н.

    • П. да гаворкі.
  2. перан. Прыняць пад увагу, да ведама што-н.

    • П. да парад старэйшых.
    • П. да голасу мас.
  3. Прывыкшы да якіх-н. гукаў, перастаць заўважаць іх (разм.).

    • П. да тарахцення колаў.

|| незак. прыслухоўвацца, .

прысмак, , м.

Дадатковы, пабочны смак чаго-н. у якой-н. ежы, а таксама асаблівы, характэрны смак чаго-н.

  • Гарэлы п.
  • П. сентыментальнасці (перан.).

прысмакі, , м.

  1. Ласункі, а таксама ўвогуле смачныя, асабліва прыгатаваныя стравы.

    • Ласы на п.
  2. Прыправа (разм.).

    • Страва з неабходнымі прысмакамі.

прысмактацца, ; зак.

Упіцца, прыстаць да чаго-н. усмоктваючыся.

  • П’яўкі прысмакталіся.

|| незак. прысмоктвацца, .

|| прым. прысмоктвальны, .

прысос, , м.

  1. гл. прыссацца.

  2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога што-н. можа прыссацца.

    • Трымацца на прысосах.

|| прым. прысосны, .

прысосак, , м. (спец.).

Орган, пры дапамозе якога расліна ці жывёльны арганізм прысмоктваюцца да іншых і які служыць у паразітаў органам усмоктвання пажыўных рэчываў.

|| прым. прысоскавы, .

прысохлы, .

Які прысох, прыстаў.

  • Прысохлая да ботаў гразь.