Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прысадзісты, .

  1. Маларослы і моцнага складу.

    • Прысадзістая постаць.
  2. перан. Нізкі, але шырокі, тоўсты.

    • П. дуб.

|| наз. прысадзістасць, .

прысады, .

Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.).

  • Шлях абрамлялі бярозавыя прысады.

прысак, , м.

Гарачы, распалены попел.

  • Пячы бульбу ў прыску.

прысватацца, ; зак. (разм.).

Пра жаніха; пасватацца.

|| незак. прысватвацца, .

прысватаць, ; зак. (разм.).

Знайшоўшы (жаніха, нявесту), пасватаць.

|| незак. прысватваць, .

прысвіст, , м.

  1. Свіст, які суправаджае спевы.

    • Салаўіны п.
  2. Свісцячы прыгук.

    • Гаварыць з прысвістам.

прысвістваць, ; незак.

  1. Спяваць з прысвістам.

  2. Гаварыць з прысвістам.

прысвоіць, ; зак.

  1. Завалодаць, самавольна ўзяць у сваю ўласнасць, выдаць за сваё.

    • П. знойдзенае.
    • П. чужыя ідэі.
  2. што каму-чаму. Даць (якое-н. званне), назваць якім-н. чынам.

    • П. званне прафесара.
    • П. плошчы імя Якуба Коласа.

|| незак. прысвойваць, .

|| наз. прысваенне, .

прысвятак, , м. (разм.).

  1. Невялікае свята.

  2. Перадсвяточны дзень.

прысвяціць, ; зак.

  1. Прызначыць, аддаць.

    • П. жыццё мастацтву.
  2. Зрабіць, стварыць што-н. у гонар каго-, чаго-н.

    • П. кнігу памяці бацькоў.

|| незак. прысвячаць, .

|| наз. прысвячэнне, .