Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыродаахоўны, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да аховы прыроды, прыроднага багацця.

  • Прыродаахоўныя мерапрыемствы.

прыродазнаўства, ✂, н.

Навука аб прыродзе; такая навука як прадмет школьнага выкладання.

  • Праграма па прыродазнаўству.

|| прым. прыродазнаўчы, ✂.

прыроджаны, ✂.

  1. Уласцівы ад нараджэння.

    • П. імунітэт.
    • П. парок сэрца.
    • П. талент.
  2. Які ў найвышэйшай ступені валодае якімі-н. уласцівасцямі, якасцямі для якой-н. дзейнасці.

    • П. тэхнік.
    • П. мастак.

|| наз. прыроджанасць, ✂.

прыродны, ✂.

  1. гл. прырода.

  2. Натуральны.

    • П. газ.
  3. Які па нараджэнню належыць да якой-н. мясцовасці, краіны, да якога-н. грамадскага класа.

    • П. мінчанін.
    • П. селянін.
  4. перан. Тое, што і прыроджаны (у 1 знач.).

    • П. талент.

прырослы, ✂.

Які прырос да чаго-н.

  • П. прышчэп.

прыручыцца, ✂; зак.

Стаць ручным, прывыкнуць да чалавека.

  • Алень хутка прыручыўся.

|| незак. прыручацца, ✂.

прыручыць, ✂; зак.

Прыручыць да выканання волі чалавека, зрабіць ручным, паслухмяным.

  • П. дзікага кабана.
  • П. нелюдзімага юнака (перан.).

|| незак. прыручаць, ✂.

|| наз. прыручэнне, ✂.

прырэзаць​1, ✂; зак.

Адразаючы шляхам межавання, прыбавіць.

  • П. зямлі.

|| незак. прыразаць, ✂.

|| наз. прыразанне, ✂.

|| наз. прырэз, ✂ і прырэзка, ✂.

прырэзаць​2, ✂; зак. (разм.).

  1. Умярцвіць, канчаткова дарэзаўшы.

    • П. падбітага звера.
  2. Зарэзаць.

    • Такі бандыт і п. можа.

|| незак. прыразаць, ✂ і прырэзваць, ✂.

прырэйкавы, ✂, (спец.).

Які знаходзіцца каля лініі чыгункі.

  • Прырэйкавая пляцоўка.