Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыстаўны, .

Такі, які прыстаўляецца ці можа прыстаўляцца да чаго-н.

  • Прыстаўное крэсла (у тэатры).
  • Прыстаўная лесвіца.
  • Прыстаўныя гукі (зычныя і галосныя гукі, што ўзнікаюць у пэўных фанетычных умовах на пачатку слова, напр., в у слове возера, о ў слове Орша).

прыстаць, ; зак.

  1. да каго-чаго. Прымацавацца, шчыльна прылягаючы, прыліпнуць.

    • Гразь прыстала да паліто.
  2. перан., да каго. Пра заразную хваробу: перадацца (разм.).

    • Прыстаў грып.
  3. да каго. Далучыцца, прымкнуць.

    • П. да кампаніі.
  4. да каго. Звярнуцца з надакучлівымі размовамі, просьбамі і пад. (разм.).

    • П. з пытаннямі.
  5. Пра судны: падышоўшы да берага, прычаліць.

  6. Стаміцца, змагчыся.

    • Конь прыстаў у дарозе.

  • Прыстаць у прым. — стаць прымаком.

|| незак. прыставаць, .

|| наз. прыставанне, .

прыстойнасць, , ж.

  1. гл. прыстойны.

  2. Ветлівасць, далікатнасць.

    • Прытрымлівацца правіл прыстойнасці.

прыстойны, .

  1. Які адпавядае правілам прыстойнасці (у 2 знач.); добра выхаваны, сумленны.

    • П. малады чалавек.
  2. Дастаткова добры; адпаведны па велічыні.

    • П. касцюм.
    • Прыстойная адлегласць.

|| наз. прыстойнасць, .

прыстраляцца, ; зак.

Пробнай стральбой устанавіць правільны прыцэл.

  • Артылерысты прыстраляліся.

|| незак. прыстрэльвацца, .

|| наз. прыстрэлка, .

прыстраляць, ; зак.

Пробнымі стрэламі вызначыць правільны прыцэл чаго-н.

  • П. гармату.

|| незак. прыстрэльваць, .

|| наз. прыстрэлка, .

|| прым. прыстрэлачны, і прыстрэльны, .

  • Прыстрэлачная шрапнель.
  • Прыстрэльны агонь.

прыстрачыць, ; зак.

Прышыць (строчкай).

  • П. каўнер.

|| незак. прыстрочваць, .

прыстроіцца1, ; зак.

Далучыцца да строю (у 1 знач.).

  • П. ў хвост калоны.

|| незак. прыстройвацца, .

прыстроіцца2, ; зак. (разм.).

Апрануцца па-святочнаму, прыбрацца.

|| незак. прыстройвацца, .

прыстроіць1, ; зак.

Паставіць у строй (у 1 знач.), у дадатак да ўжо пастроеных.

  • П. другую роту да першай.

|| незак. прыстройваць, .