Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прысягаць, ✂; незак.

Даваць прысягу каму-н. у чым-н.

  • П. на вернасць каму-, чаму-н.

|| зак. прысягнуць, ✂.

прысядзібны, ✂.

Які знаходзіцца пры доме, пры сядзібе.

  • П. ўчастак.

прысяжны, ✂.

  1. Які прыняў прысягу (уст.).

  2. перан. Пастаянны, заўсёдны (разм. жарт.).

    • П. жартаўнік.

○

  • Прысяжны павераны — у царскай Расіі: адвакат.

  • Суд прысяжных — суд з удзелам выбарных ад насельніцтва асоб, якія выносяць рашэнне аб вінаватасці або невінаватасці абвінавачанага.

прытаіцца, ✂; зак.

Схавацца, імкнучыся застацца незаўважаным.

  • П. ў кутку.

|| незак. прытойвацца, ✂.

прытаміцца, ✂; зак. (разм.).

Адчуць стому, стаміцца.

|| незак. прытамляцца, ✂.

прытаміць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і стаміць.

  • П. коней.

|| незак. прытамляць, ✂.

прытанцоўваць, ✂; незак.

Рабіць нагамі рухі, падобныя да танцавальных.

  • П. ад холаду.

прытаптацца, ✂; зак.

Прымяцца ад хаджэння.

  • Трава ў садзе прытапталася.

|| незак. прытоптвацца, ✂.

прытаптаць, ✂; зак.

Прымяць нагамі.

  • П. траву.

|| незак. прытоптваць, ✂.

прытармазіць, ✂; зак.

Трохі затармазіць.

  • П. на скрыжаванні дарог.

|| незак. прытарможваць, ✂.