Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кушэтка, ✂, ж.

Мяккая мэбля ў выглядзе канапы з узгалоўем, але без спінкі.

|| прым. кушэтачны, ✂.

ку-клукс-клан, ✂, м.

Тэрарыстычная расісцкая арганізацыя ў ЗША.

|| прым. ку-клукс-кланаўскі, ✂.

кхмеры, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Камбоджы.

|| ж. кхмерка, ✂.

|| прым. кхмерскі, ✂.

кювет, ✂, м.

Канава ўздоўж дарогі або чыгункі для сцёку вады.

|| прым. кюветны, ✂.

к’ят, ✂, м.

Грашовая адзінка ў М’янме (былой Бірме).