Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прылічыць, ; зак.

  1. Дадаць пры падліку.

    • П. працэнты да капіталу.
  2. Назначыць куды-н. для адбывання службы (спец.).

    • П. навабранцаў да воінскай часці.
  3. Аднесці да ліку каго-, чаго-н.

    • П. да выдатных даследчыкаў.

|| незак. прылічваць, і прылічаць, .

прылучыцца, ; зак.

  1. да каго-чаго. Злучыцца з кім-н.; згадзіцца з чым-н.

    • П. да прапановы.
  2. да чаго. Уключыцца ў якую-н. дзейнасць, стаць удзельнікам чаго-н.

    • П. да навукі.

|| незак. прылучацца, .

|| наз. прылучэнне, .

прылучыць, ; зак.

  1. Злучыць з чым-н.; уключыць у склад чаго-н. іншага, асноўнага.

    • П. да кампаніі.
    • П. раён да другой вобласці.
  2. Даць магчымасць уключыцца ў якую-н. дзейнасць, зрабіць удзельнікам чаго-н.

    • П. падлеткаў да грамадска-карыснай працы.

|| незак. прылучаць, .

|| наз. прылучэнне, .

прылягаць, ; незак.

  1. Шчыльна ахопліваць, аблягаць.

    • Сукенка добра прылягае да таліі.
  2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да чаго-н.

    • Поле прылягае да лесу.

|| зак. прылегчы, .

прыляпіцца, ; зак. (разм.).

Тое, што і прыліпнуць.

  • Пластыр моцна прыляпіўся.
  • Хлопчык прыляпіўся на багажніку веласіпеда (перан.).

|| незак. прылеплівацца, і прыляпляцца, .

прыляпіць, ; зак.

Прымацаваць ліпкае або ліпкім.

  • П. аб’яву да сцяны.
  • П. пластыр.

|| незак. прылепліваць, і прыляпляць, .

прыляцець, ; зак.

Лецячы (у 1 і 2 знач.), прыбыць, дасягнуць чаго-н.

  • Шпакі прыляцелі.
  • Хлопчык прыляцеў з трывожнай весткай.

|| незак. прылятаць, .

|| наз. прылёт, .

прыма, , ж. (спец.).

  1. Першы, асноўны гук гамы.

  2. Першая струна смычковага музычнага інструмента.

  3. Інструмент, голас, які выконвае вядучую партыю ў аркестры, хоры.

прымадонна, , ж.

Спявачка, якая выконвае першыя ролі ў оперы, аперэце.

прымазацца, ; зак. (разм.).

  1. Бесцырымонна або з карыслівымі мэтамі прымкнуць да чаго-н., пранікнуць у якую-н. кампанію, асяроддзе, грамаду.

  2. У азартных гульнях: прыняць удзел у гульні, дадаўшы якую-н. суму да стаўкі іграка.

|| незак. прымазвацца, .