Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыкрыцце, , н.

  1. гл. прыкрыцца, -ць.

  2. Прадмет, за якім можна схавацца.

    • Стаць пад п.
  3. Вайсковая часць, падраздзяленне, якое ахоўвае, прыкрывае каго-, што-н.

    • Артылерыйскае п.
    • Група прыкрыцця.

прыкрыццё, , н.

Ахова, заслона.

  • Пад прыкрыццём агню зенітных батарэй.

прыкрыць, ; зак.

  1. Закрыць, накрыць.

    • П. чыгунок накрыўкай.
  2. Абараніць дзеяннямі войск.

    • П. з аўтаматаў хвост калоны.
  3. перан. Схаваць, не выявіць.

    • П. сваё хваляванне.
  4. Ліквідаваць, закрыць (разм.).

    • П. ларок.

|| незак. прыкрываць, .

|| наз. прыкрыцце, і прыкрыванне, .

прыкуп, , м.

У некаторых картачных гульнях: карты, якія атрымліваюць у дадатак да здадзеных.

  • Казырны кароль у прыкупе.

|| прым. прыкупны, .

прыкупіць, ; зак.

  1. каго-што і каго-чаго. Купіць дадаткова.

    • П. бульбы.
  2. У некаторых картачных гульнях: атрымаць у прыкупе.

    • П. дзесятку і даму.

|| незак. прыкупляць, і прыкупліваць, .

|| наз. прыкупка, і прыкупліванне, .

прыкурыць, ; зак.

Запаліць папяросу.

|| незак. прыкурваць, .

|| наз. прыкурванне, .

прыкус, , м.

Становішча зубоў пры стуленых сківіцах.

  • Правільны п.

прыкусваць, ; незак.

  1. гл. прыкусіць.

  2. Адкусваць па кусочках.

    • П. цукар пры чаяванні.

прыкусіць, ; зак.

Злёгку ўкусіўшы, сціснуць.

  • П. губу.
  • П. язык (таксама перан. замаўчаць адразу, раптоўна; разм.).

|| незак. прыкусваць, .

прылавак, , м.

Род вузкага, закрытага спераду стала ў магазіне, які аддзяляе прадаўца ад пакупнікоў, а таксама стол для продажу тавараў на рынку.

  • Работнікі прылаўка (служачыя магазіна).

|| прым. прылавачны, .