Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыкончыць, ; зак. (разм.).

  1. Зрасходаваць да канца.

    • Усе запасы прыкончылі.
  2. Умярцвіць, дабіць.

    • П. ваўка.

|| незак. прыкончваць, .

прыкорм, , м.

  1. гл. прыкормліваць.

  2. Тое, чым прыкормліваюць.

|| прым. прыкормачны, .

прыкормліваць, ; незак.

Карміць у дадатак да чаго-н.

  • П. грудное дзіця кашай.

|| наз. прыкормліванне, .

прыкраса, , ж.

  1. Аздоба, упрыгожанні.

    • Стаяў просты дом без прыкрас.
    • Расказваць без прыкрас (перан. без перабольшання, выдумкі).
  2. Тое, што і закраса.

прыкрасіць, ; зак.

  1. Аздобіць, упрыгожыць.

    • П. апавяданне дасціпнай выдумкай (перан.).
  2. Тое, што і закрасіць.

    • П. боршч.

|| незак. прыкрашваць, .

прыкрасць, , ж.

  1. гл. прыкры.

  2. Пачуццё раздражнення, незадавальнення, крыўды ў выніку чаго-н.

    • П. бярэ.
    • Адказаць з прыкрасцю.
  3. Тое, што выклікае гэта пачуццё, непрыемнасць.

    • Прычыніць каму-н. п.

прыкруціць, ; зак.

  1. Прышрубаваць, прымацаваць пры дапамозе шрубы, балта і пад.

    • П. гайку.
    • П. засаўку да дзвярэй.
  2. Закручваючы, прымацаваць, прывязаць.

    • П. рукі да спіны.
  3. Круцячы, убавіць, укараціць.

    • П. кнот у лямпе.

|| незак. прыкручваць, .

прыкры, .

  1. Непрыемны; пакутлівы, цяжкі.

    • П. дождж.
    • Прыкрае маўчанне.
  2. Які выклікае пачуццё незадавальнення, крыўдны.

    • П. выпадак.
  3. Надакучлівы, нязносны.

    • П. боль.
  4. Прытарны, агідны.

    • Прыкрая ласкавасць.

|| наз. прыкрасць, .

прыкрыкнуць, ; зак.

Крыкнуць — з пагрозай, загадам.

  • П. на дуроніка.

|| незак. прыкрыкваць, .

прыкрыцца, ; зак.

  1. Накрыцца, пакрыцца.

    • П. газетай.
    • П. ад сонца.
  2. Схаваць, замаскіраваць свае дзеянні, намеры.

    • П. артыкулам закона.

|| незак. прыкрывацца, .

|| наз. прыкрыцце, і прыкрыванне, .