Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыкалоць, ✂; зак.

  1. Прымацаваць шпількай.

    • П. кветку да валасоў.
  2. Забіць чым-н. колючым (разм.).

    • П. кабана.

|| незак. прыколваць, ✂.

прыкамандзіраваць, ✂; зак.

Адкамандзіраваўшы, прызначыць куды-н. часова.

  • П. да шпіталя.

|| незак. прыкамандзіроўваць, ✂.

прыкархнуць, ✂; зак. (разм.).

Заснуць на кароткі час.

  • П. седзячы.

прыкарэлы, ✂.

Які прыкарэў, прысох.

  • Прыкарэлыя бінты.

прыкарэць, ✂; зак.

Закарэўшы, прысохнуць.

  • Павязка прыкарэла да раны.

прыкаціць, ✂; зак.

  1. Коцячы, даставіць.

    • П. бервяно.
  2. Тое, што і прыехаць (звычайна хутка ці нечакана; разм.).

    • Прыкаціў дарагі госць.

|| незак. прыкочваць, ✂.

прыкінуцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Тое, што і прытварыцца.

    • П. хворым.
    • Прыкінуўся, што нічога не разумее.
  2. Раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу).

    • Вогнік прыкінуўся.

|| незак. прыкідацца, ✂ і прыкідвацца, ✂.

прыкінуць, ✂; зак.

  1. Прыблізна злічыць, вызначыць што-н. (разм.).

    • П. на лічыльніках.
  2. што і чаго. Дабавіць.

    • Прыкінь тысяч сто.

|| незак. прыкідаць, ✂ і прыкідваць, ✂.

|| наз. прыкідка, ✂ і прыкідванне, ✂.

прыкіпець, ✂; зак. (разм.).

  1. Прыстаць да вельмі нагрэтага дна і сценак пасудзіны.

    • Варэнне прыкіпела да чыгуна.
  2. перан., да каго-чаго, са словамі: «душа», «сэрца» і пад. Захапіўшыся, вельмі прывязацца да чаго-н.

    • Душой п. да мора.
    • П. сэрцам да работы.

|| незак. прыкіпаць, ✂.

прыклад​1, ✂, м.

  1. Канкрэтная з’ява, факт, які прыводзіцца для тлумачэння, доказу чаго-н.

    • Ілюстраваць выступленне прыкладамі.
    • Гістарычныя прыклады.
  2. Дзеянне, якое служыць узорам для пераймання, а таксама ўвогуле выдатны ўзор чаго-н.

    • Па прыкладу дарослых (так, як робяць дарослыя).
    • Паказаць п. чаго-н.
    • П. геройства.
  3. Матэматычнае практыкаванне, якое патрабуе некаторых дзеянняў над лікамі.

    • Алгебраічныя прыклады.
    • Рашыць прыклады.