прыкіпець, ; зак. (разм.).

  1. Прыстаць да вельмі нагрэтага дна і сценак пасудзіны.

    • Варэнне прыкіпела да чыгуна.
  2. перан., да каго-чаго, са словамі: «душа», «сэрца» і пад. Захапіўшыся, вельмі прывязацца да чаго-н.

    • Душой п. да мора.
    • П. сэрцам да работы.

|| незак. прыкіпаць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)