Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прымаўка, , ж.

  1. Выраз, пераважна вобразны, які не складае, у адрозненне ад прыказкі, закончанага суджэння і не з’яўляецца афарызмам.

  2. Словы, якія часта кім-н. паўтараюцца, прыгаворка.

прымацаваць, ; зак.

  1. Трывала прырабіць.

    • П. канькі да чаравікаў.
  2. Аддаць, перадаць у чыё-н. распараджэнне (для абслугоўвання і пад.).

    • П. правадніка да турыстаў.
    • П. да паліклінікі.

|| незак. прымацоўваць, .

|| звар. прымацавацца, .

|| незак. прымацоўвацца, .

|| наз. прымацоўванне, .

|| наз. прымацаванне, .

прыма-балерына, , ж.

Балерына, якая выконвае першыя ролі.

прымгнуць, ; зак. (разм.).

Заснуць ненадоўга лёгкім сном, задрамаць.

  • П. на хвіліну.

прыменшыць, ; зак. (разм.).

Падаць як крыху меншае, чым на самай справе.

  • П. расходы.
  • П. небяспеку.

|| незак. прымяншаць, .

|| наз. прымяншэнне, .

прымераць, ; зак.

Надзець (адзенне, абутак) для вызначэння адпаведнасці мерцы, прыгоднасці па памеру.

  • П. сукенку.

|| незак. прымерваць, і прымяраць, .

|| наз. прымерка, і прымерванне, .

прымерзнуць, ; зак.

  1. Прыліпнуць пад уздзеяннем марозу.

    • Дошка прымерзла да зямлі.
  2. Крыху змерзнуць, падмерзнуць.

    • Фруктовыя дрэвы прымерзлі.

|| незак. прымярзаць, .

|| наз. прымярзанне, .

прымеркавацца, ; зак.

Сабрацца, падрыхтавацца што-н. рабіць, улічыўшы абставіны.

  • П. скочыць цераз канаву.

|| незак. прымяркоўвацца, .

прымеркаваць, ; зак.

  1. што да чаго. Аднесці да якога-н. тэрміну.

    • П. выданне кнігі да юбілею.
  2. Прыйсці ў патрэбны момант, трапіць у час.

    • Прымеркаваў к самаму абеду.

|| незак. прымяркоўваць, .

прымесь, , ж.

Дадатковы элемент у складзе чаго-н., дамешак.

  • Ачысціць насенне ад прымесей.

|| прым. прымесны, .

  • Прымесныя элементы ў фарбах.