Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прымкнуць, ✂; зак.

  1. Зачыніць, замкнуць на некаторы час.

    • П. дзверы.
  2. Прысунуцца шчыльна да чаго-н.

    • П. вухам да тэлефоннай трубкі.
  3. да каго-чаго. Тое, што і далучыцца.

    • П. да большасці.

◊

  • Прымкнуць штык (спец.) — надзеўшы, прымацаваць да вінтоўкі.

|| незак. прымыкаць, ✂.

|| наз. прымыканне, ✂.

прымножыцца, ✂; зак.

Яшчэ больш павялічыцца, памножыцца.

  • Веды прымножыліся.

|| незак. прымнажацца, ✂.

|| наз. прымнажэнне, ✂.

прымножыць, ✂; зак.

Яшчэ больш павялічыць, памножыць.

  • П. грамадскае багацце.

|| незак. прымнажаць, ✂.

|| наз. прымнажэнне, ✂.

прымор’е, ✂, н.

Прыморская мясцовасць.

прыморскі, ✂.

Які знаходзіцца каля мора.

  • П. курорт.

прымоўклы, ✂.

Які прымоўк, прыціхлы.

  • Прымоўклыя вуліцы.

прымоўкнуць, ✂; зак. (разм.).

Прыціхнуць, замоўкнуць.

  • Птушкі прымоўклі.

прымочка, ✂, ж.

Лекавая вадкасць, якой змочваюць вату, марлю для прыкладвання да хворага месца.

  • П. да вачэй.

прымудрыцца, ✂; зак.

Злаўчыцца, змагчы зрабіць што-н.

  • Як ты прымудрыўся туды залезці?

прымула, ✂, ж.

Невялікая дэкаратыўная і дзікарослая травяністая расліна з трубчастымі кветкамі, першацвет.