Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыгарнуць, ; зак.

  1. Прыгрэбці, зграбаючы, сабраць каля чаго-н.

    • П. жар да чыгункоў.
  2. што чым. Прыкрыць, прысыпаць чым-н.

    • П. зямлёй карэнне.
  3. З ласкаю, пяшчотай прытуліць да сябе.

    • П. дачку.

|| незак. прыгортваць, .

прыгаршчы, .

  1. Складзеныя разам у выглядзе акругленага ёмішча абедзве далоні так, каб можна было туды чаго-н. насыпаць, наліць.

    • Падставіць п.
  2. Колькасць чаго-н., якая ўмяшчаецца ў складзеныя такім чынам далоні.

    • Цэлыя п. арэхаў.

прыгарэлы, .

Які прыгарэў, падпаліўся.

  • Прыгарэлыя скваркі.

|| наз. прыгарэласць, .

прыгарэць, ; зак.

  1. Пра печанае, смажанае: трохі абгарэць, абвугліцца.

    • Бульба прыгарэла.
  2. Пра вадкую страву, кашу: пры варцы, кіпячэнні пачаць пахнуць дымам, гарам або прыстаць, прыліпнуць да пасудзіны.

    • Малако прыгарэла.
    • Каша прыгарэла да гаршка.

|| незак. прыгараць, і прыгарваць, .

прыгатаваць, ; зак.

  1. Зрабіць, вырабіць што-н. або згатаваць, падрыхтаваць для спажывання, яды.

    • П. цэментны раствор.
    • П. вячэру.
  2. што і чаго. Прывесці ў стан годнасці для ўжытку; падрыхтаваць загадзя.

    • П. калёсы ў дарогу.
    • П. корму свінням.

|| незак. прыгатоўваць, .

прыгладзіць, ; зак.

Гладзячы, зрабіць роўным.

  • П. валасы.
  • П. стыль (перан.).

|| незак. прыгладжваць, .

|| наз. прыгладжванне, .

прыгледзецца, ; зак.

  1. да каго-чаго і без дапаўнення. Уважліва паглядзець, каб разгледзець каго-, што-н.

    • П. і ўбачыць, што мясцовасць тут няроўная.
  2. да каго-чаго і без дапаўнення. Уважліва разглядаючы, вывучаючы, асвойтацца з кім-, чым-н.

    • П. да тутэйшых парадкаў.
    • Да гэтага чалавека трэба добра п.
  3. Прывыкнуць глядзець у якіх-н. умовах.

    • Вочы прыгледзеліся ў поцемках.

|| незак. прыглядацца, і прыглядвацца, .

прыгледзець, ; зак.

  1. за кім-чым, каго-што і без дапаўнення. Пасачыць з мэтай догляду; паклапаціцца пра каго-, што-н.

    • П. за дзецьмі.
    • Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей (з нар.).
    • Прыгледзь тут, а я адлучуся ў магазін.
  2. Намеціць для набыцця, скарыстання (разм.).

    • П. сабе касцюм.
    • П. месца для будоўлі.

|| незак. прыглядаць, і прыглядваць, .

прыглушыць, ; зак.

Зрабіць менш чутным, гучным, некалькі заглушыць (у 2, 3 і 4 знач.).

  • П. матор.

|| незак. прыглушаць, і прыглушваць, .

прыгнаць1, ; зак.

Гонячы, прывесці, даставіць.

  • П. коней з начлегу.

|| незак. прыганяць, .

|| наз. прыгон, .