Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прывіць, ✂; зак.

Прымусіць засвоіць, зрабіць звычайным.

  • П. культурныя навыкі.

|| незак. прывіваць, ✂.

|| наз. прывіццё, ✂.

прывод​1, ✂, м.

  1. гл. прывесці.

  2. Прымусовая дастаўка ў органы следства або ў суд тых, хто не з’явіўся па выкліку, а таксама часовы арышт для допыту (афіц.).

    • Хуліган ужо мае некалькі прыводаў у міліцыю.

прывод​2, ✂, м.

Механізм або сістэма механізмаў для прывядзення ў рух розных машын.

  • Электрычны п.

|| прым. прывадны, ✂.

  • П. пас.

прывоз, ✂, м.

  1. гл. прывезці.

  2. Тое, што прывезена, прывезеныя тавары (разм.).

    • Вялікі п.

прыволле, ✂, н.

  1. Шырокае адкрытае месца, прастора.

    • Лугавое п.
  2. Поўная свабода, вольнае жыццё.

    • Тут п. для дзіцячых гульняў.

прывольны, ✂.

  1. Свабодны, прасторны.

    • Прывольныя палі.
  2. Пра ўмовы жыцця: вольны, нічым не абмежаваны.

    • Прывольнае жыццё.
    • Прывольна (прысл.) жывецца.

|| наз. прывольнасць, ✂.

прывучыць, ✂; зак.

Прымусіць прывыкнуць да каго-, чаго-н., навучыць чаму-н., выпрацаваць навык да чаго-н.

  • П. да парадку.

|| незак. прывучаць, ✂ і прывучваць, ✂.

|| звар. прывучыцца, ✂.

|| незак. прывучацца, ✂ і прывучвацца, ✂.

|| наз. прывучэнне, ✂ і прывучванне, ✂.

прывыкальнасць, ✂, ж.

Наяўнасць прывычкі да чаго-н. (звычайна пра лекавыя сродкі).

  • П. да снатворнага.

прывыклы, ✂.

Які прывык да чаго-н., мае прывычку да чаго-н.

  • Прывыклае да шуму вуха.

прывыкнуць, ✂; зак.

  1. да чаго і з інф. Набыць прывычку да чаго-н.

    • П. рана ўставаць.
  2. да каго-чаго. Асвоіцца з кім-, чым-н.

    • П. да новых знаёмых.

|| незак. прывыкаць, ✂.

|| наз. прывыканне, ✂.