Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыгадацца, ; зак.

Прыйсці на памяць, успомніцца.

  • Прыгадалася далёкае мінулае.

|| незак. прыгадвацца, .

прыгадаць, ; зак.

  1. Прыпомніць, узнавіць у памяці.

    • П. падрабязнасці здарэння.
  2. Напомніць, навесці на ўспамін.

    • Гэта пісьмо прыгадала мне мінулае.
  3. Прыпомніць зробленае кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

    • Мы гэта табе яшчэ прыгадаем!

|| незак. прыгадваць, .

прыгажосць, , ж.

  1. Сукупнасць якасцей, што прыносяць асалоду позірку, слыху; усё прыгожае, чароўнае.

    • Горад выключнай прыгажосці.
    • Вызначацца прыгажосцю.
  2. мн. Прыгожыя, чароўныя мясціны.

    • Прыгажосці прыроды.
  3. толькі Н. Пра што-н. прыемнае, што прыносіць задавальненне (разм.).

    • Надыхаліся лясным паветрам, адпачылі. П.!

прыгажун, , м.

  1. Прыгожы чалавек.

  2. перан. Пра што-н. вельмі прыгожае.

    • П.-цеплаход.

|| памянш. прыгажунчык, .

|| ж. прыгажуня, .

прыгажэць, ; незак.

Станавіцца прыгожым, прыгажэйшым.

  • Прыгажэе родны край.

|| зак. папрыгажэць, .

прыгалубіць, ; зак. (разм.).

Прылашчыць.

  • П. дзіця.

|| незак. прыгалубліваць, .

прыганяты, , м.

Памешчыцкі слуга, які наглядаў за працай сялян у час прыгону, цівун.

прыгарад, , м.

  1. Пасёлак, які прымыкае да тэрыторыі вялікага горада.

  2. У Старажытнай Русі: горад, падпарадкаваны палітычна і гаспадарча галоўнаму гораду вобласці.

    • Прыгарады Вялікага Ноўгарада.

|| прым. прыгарадны, .

прыгарадны, .

  1. гл. прыгарад.

  2. Які знаходзіцца, размешчаны ў прыгарадзе, у наваколлі горада.

    • П. жыхар.
    • П. завод.
  3. Пра транспарт: не далёкі, які абслугоўвае блізкія ад горада раёны.

    • П. аўтобус.

прыгарнуцца, ; зак.

З ласкаю, пяшчотай прытуліцца.

  • П. да шчакі маці.

|| незак. прыгортвацца, .