Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разбежка, , ж. (разм.).

  1. гл. разбегчыся.

  2. Размінка бегам перад спартыўнымі выступленнямі.

  3. Разыходжанне, несупадзенне ў чым-н., супярэчнасць.

    • Р. ў два міліметры.

разбежнасць, , ж.

Тое, што і разбежка.

  • Можна было заўважыць разбежнасці з планам.

разбінтавацца, ; зак.

  1. Зняць з сябе бінт.

    • Ранены разбінтаваўся.
  2. Разматацца, развязацца (пра бінт, павязку і пад.).

  3. Вызваліцца ад бінту, павязкі і пад. (разм.).

    • Палец разбінтаваўся.

|| незак. разбінтоўвацца, .

разбінтаваць, ; зак.

Развязаць, зняць, разматаць бінт на чым-н.

  • Р. нагу.

|| незак. разбінтоўваць, .

разбіраць, ; незак.

  1. гл. разабраць.

  2. Выбіраючы, разборліва разглядаць.

    • Ісці, не разбіраючы дарогі.
  3. Крытычна абмяркоўваць (паводзіны, чые-н. учынкі; разм.).

    • На сходзе разбіралі парушальнікаў дысцыпліны.

разбітны, (разм.).

Кемлівы, бойкі, развязны, лоўкі.

  • Мой сябар — р. хлопец.

разбіты, (разм.).

Які страціў бадзёрасць, бяссільны, стомлены.

  • Адчуваць сябе разбітым.

|| наз. разбітасць, .

разбіцца, ; зак.

  1. Раскалоцца ад удару, трэснуць, распасціся на часткі.

    • Шклянка разбілася.
    • Самалёт разбіўся.
    • Разбіліся планы (перан.).
  2. Раздзяліцца на часткі, групы.

    • Р. на атрады.
  3. Моцна выцяць, параніць сабе якую-н. частку цела або загінуць пры падзенні.

    • Р. насмерць.

|| незак. разбівацца, .

разбіць, ; зак.

  1. гл. біць.

  2. Раздзяліць, расчляніць.

    • Р. лес на ўчасткі.
    • Р. атрад на групы.
  3. Плануючы, зрабіць, устроіць, размясціць што-н.

    • Р. палатку.
    • Р. кветнік.
  4. Пашкодзіць, разбурыць, парушыць.

    • Р. галаву.
    • У час землетрасення разбіла (безас.) дом.
    • Разбіты паралічом (паралізаваны).
    • Р. мары і надзеі (перан.).
    • Р. чужое шчасце (перан.).
  5. Перамагчы, нанесці паражэнне.

    • Р. ворага.
    • Р. праціўнікаў новай ідэі (перан.).
  6. Растрэсці, разварушыць, раскінуць.

    • Р. сена.
    • Р. гной на полі.

|| незак. разбіваць, .

|| наз. разбіванне, і разбіўка, .

|| прым. разбівачны, .

разблытацца, ; зак.

  1. Раздзяліцца, разматацца.

    • Вузлы нарэшце разблыталіся.
    • Вяроўка з цяжкасцю разблыталася.
  2. перан. Стаць ясным, зразумелым (разм.).

    • Клубок заблытаных спраў лёгка разблытаўся.

|| незак. разблытвацца, .