Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кусачкі, ✂.

Шчыпцы дня адкусвання, адразання дроту, цвікоў.

кускавы, ✂.

Нарэзаны, паколаты на кускі; у кусках.

  • К. цукар.

куслівы, ✂ (разм.).

Які мае здольнасць кусацца, джаліць.

  • Куслівыя пчолы.
  • К. сабака.

кусок, ✂, м.

  1. Адрэзаная, адбітая і пад. частка чаго-н.

    • К. цэглы.
    • К. мяса.
    • К. у горла не лезе (немагчыма есці ад крыўды, перажыванняў і пад.).
  2. Наогул частка чаго-н.

    • К. жыцця.
  3. Адзінка некаторых тавараў, што выпускаюцца паштучна.

    • К. мыла.
  4. Адрэз тканіны.

    • К. шоўку.

|| памянш. кусочак, ✂.

куст​1, ✂, м.

  1. Травяністая расліна з галінамі, якія пачынаюць расці амаль ад зямлі.

    • К. малін.
    • К. агрэсту.
    • У кусты хавацца, уцякаць (таксама перан. ухіляцца ад адказнасці, ад непасрэднай справы).
  2. Травяністая расліна, сцёблы якой растуць пучком.

    • К. суніц.

|| памянш. кусцік, ✂ і кусток, ✂.

|| прым. куставы, ✂.

  • Куставыя расліны.

куст​2, ✂, м.

Аб’яднанне якіх-н. прадпрыемстваў, арцелей і пад.

|| прым. куставы, ✂.

  • Куставая нарада.

кустарэз, ✂, м.

Прылада для падразання і выкарчоўвання кустоў.

|| прым. кустарэзны, ✂.

кустоўе, ✂, н., зб.

Кусты (у 1 знач.).

  • Разраслося к.

кусцісты, ✂.

Які расце густа, кустом.

  • Кусцістая пшаніца.

|| наз. кусцістасць, ✂.

кусціцца, ✂; незак.

Расці кустом, даваць многа бакавых адросткаў.

|| наз. кушчэнне, ✂.