Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кур’ёзны, ✂.

Смешны, забаўны.

  • К. выпадак.

|| наз. кур’ёзнасць, ✂.

куркоўка, ✂, ж. (разм.).

Курковая паляўнічая стрэльба.

курлыкаць, ✂; незак.

Пра жураўлёў: ствараць гукі, падобныя на «курлы».

|| аднакр. курлыкнуць, ✂.

|| наз. курлыканне, ✂.

курносы, ✂.

Кароткі і задраны ўгору (пра нос) або (пра чалавека) з кароткім задраным носам.

|| наз. курносасць, ✂.

курны, ✂.

  1. Які абаграваецца печкай без коміна.

    • Курная хата.
  2. Які дае многа дыму, копаці.

    • Курная галавешка.

курняўкаць, ✂; незак. (разм.).

Пра катоў: утвараць ціхія манатонныя гукі накшталт «курняў».

куродым, ✂, м.

Густы едкі дым пры гарэнні, тленні без полымя.

куродымець, ✂; незак.

Вылучаць куродым, дымець.

  • Галавешка куродымее.

|| зак. закуродымець, ✂.

куродыміць, ✂; незак.

Спальваючы што-н., напускаць куродыму.

  • Начнічок к.

|| зак. закуродыміць, ✂.

курок, ✂, м.

Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі.

  • Націснуць на к.

|| прым. курковы, ✂.