Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

купюра​2, ✂, ж. (спец.).

Каштоўная папера — аблігацыя або грашовы знак.

  • Сторублёвая к.

курава, ✂, н.

Куродым, сажа ад дыму.

куравы, ✂.

  1. Які дыміць.

    • Куравая галавешка.
  2. Пакрыты сажай ад дыму, закуродымлены.

курага, ✂, ж., зб.

Разрэзаныя папалам і высушаныя абрыкосы без костачак.

курагадоўля, ✂, ж.

Развядзенне курэй як галіна птушкагадоўлі.

|| прым. курагадоўчы, ✂.

куражыцца, ✂; незак. (разм.).

Важнічаць, трымацца фанабэрыста, паводзіць сябе недапушчальна, груба.

куранты, ✂.

Вежавы гадзіннік, бой якога суправаджаецца музыкай.

  • Крамлёўскія к.

кураня, ✂ і куранё, ✂, н.

Птушаня курыцы.

◊

  • Куранят увосень лічаць (прыказка) — толькі канец справы пакажа, ці варта было яе пачынаць.

|| памянш. куранятка, ✂.

|| прым. куранячы, ✂.

курапатка, ✂, ж.

Дзікая птушка з сямейства цецеруковых.

  • Шэрая к.

|| прым. курапаткавы, ✂.

курарталогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае лекавыя ўласцівасці прыроды і іх выкарыстанне ў лячэбных мэтах.

|| прым. курарталагічны, ✂.