Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

куплены, ✂.

Не хатняга вырабу, а набыты за грошы.

  • Куплёныя посцілкі.

куплет, ✂, м.

Страфа песні або верша.

|| прым. куплетны, ✂.

куплетыст, ✂, м.

Эстрадны артыст, які выконвае сатырычныя, жартаўлівыя песенькі.

|| ж. куплетыстка, ✂.

купон, ✂, м.

  1. Адразны талон у каштоўных паперах на атрыманне працэнтаў з іх.

  2. Адрэз тканіны на касцюм, спадніцу і пад., звычайна ў раскроеным выглядзе.

|| прым. купонны, ✂.

купчасты, ✂.

Пра дрэвы, кветкі: пышны, з густой кронай.

  • Купчастая вішня.

|| наз. купчастасць, ✂.

купчы, ✂:

  • купчая крэпасць або купчая, -ай, ж. (уст.) — дакумент аб куплі і продажу нерухомай маёмасці і аб праве на валоданне ёю.

купчыха, ✂, ж. (разм.).

  1. гл.купец.

  2. Жонка купца.

купэ, нескл., н.

Асобнае памяшканне ў пасажырскім вагоне для 4 або 2 пасажыраў.

купэйны, ✂.

Падзелены на купэ.

  • К. вагон.

|| наз. купэйнасць, ✂.

купюра​1, ✂, ж.

Скарачэнне, пропуск у тэксце (навуковым, літаратурным, музычным).

  • Верш надрукаваны з купюрамі.

|| прым. купюрны, ✂.