Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прагулка, , ж.

Гулянне пехатой на свежым паветры або паездка на невялікую адлегласць для адпачынку.

  • П. за горад.
  • Вячэрняя п.

|| прым. прагулачны, .

  • Прагулачная лодка (для прагулак па вадзе).

прагульваць, ; незак.

  1. гл. прагуляць.

  2. Вадзіць, гуляючы (разм.).

    • П. сабаку.

прагульшчык, , м.

Чалавек, які прагуляў, не з’явіўся на работу без уважлівай прычыны.

  • Злосны п.

|| ж. прагульшчыца, .

прагуляцца, ; зак.

Пахадзіць гуляючы.

  • П. па прысадах.

|| незак. прагульвацца, .

прагуляць, ; зак.

  1. Правесці некаторы час у гулянні.

    • П. гадзіну на свежым паветры.
    • Паўдня прагулялі ў шашкі.
  2. З-за гульні прапусціць што-н., пазбавіцца чаго-н. (разм.).

    • П. вячэру.
  3. Не з’явіцца на работу, зрабіць прагул.

    • П. заняткі.
  4. Патраціць на гулянне, п’янства (разм.).

    • П. многа грошай.
  5. Пацярпець паражэнне ў гульні або прайграць каго-, што-н.

    • П. шахматную партыю.

|| незак. прагульваць, .

прагумаваць, ; зак.

Насыціць гумавай сумессю.

  • П. тканіну.
  • Прагумаваць плашч.

|| незак. прагумоўваць, .

прагучаць, ; зак.

  1. Раздацца (пра які-н. гук).

    • Прагучаў стрэл.
  2. Праявіцца, выявіцца (у гуку, голасе і пад.).

    • У яго голасе прагучала іронія.

прадавец, , м.

  1. Работнік магазіна, гандлёвага прадпрыемства, які прадае тавар пакупнікам.

    • П. марожанага.
  2. Чалавек, які прадае што-н.

    • П. кветак.

|| ж. прадаўшчыца, .

прадажнік, , м.

Той, хто прадае, прадаў (у 2 знач.) каго-, што-н., здраднік.

|| ж. прадажніца, .

прадажніцкі, .

  1. Уласцівы прадажніку, здрадніцкі.

    • Прадажніцкае забойства.
  2. перан. Каварны, падманлівы, які тоіць у сабе што-н. непрыемнае.

    • Прадажніцкая ўсмешка.