Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прагрызці, ✂; зак.

Грызучы, зрабіць дзірку ў чым-н.

  • Мыш прагрызла дзірку.

|| незак. прагрызаць, ✂.

прагрэбці, ✂; зак.

Разграбаючы што-н., зрабіць праход (звычайна на вузкай прасторы).

  • П. дарожку.

|| незак. праграбаць, ✂.

прагрэс, ✂, м.

Паступальны рух наперад, паляпшэнне ў працэсе развіцця; проціл. рэгрэс.

  • П. навукі і тэхнікі.
  • Ісці па шляху прагрэсу.

прагрэсіраваць, ✂; незак.

  1. Паступова ўзмацняцца, павялічвацца.

    • Хвароба прагрэсіруе.
  2. Рухацца наперад па шляху прагрэсу.

    • Навука прагрэсіруе.
  3. у чым і без дапаўнення. Паляпшаць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад., удасканальвацца.

    • Юны спартсмен прагрэсіруе.

|| наз. прагрэсіраванне, ✂.

прагрэсіўка, ✂, ж. (разм.).

Здзельная зарплата за звышпланавую прадукцыю, якая налічваецца па прагрэсіўна ўзрастаючых расцэнках.

прагрэсіўны, ✂.

  1. Які паступова ўзмацняецца, узрастае.

    • Прагрэсіўная аплата працы.
  2. Які імкнецца да прагрэсу, перадавы.

    • Прагрэсіўная тэхналогія.

|| наз. прагрэсіўнасць, ✂.

прагрэсія, ✂, ж.

У матэматыцы: рад лікаў, што павялічваюцца або памяншаюцца, у якім рознасць або адносіны паміж суседнімі лікамі захоўваюць пастаянную велічыню.

  • Арыфметычная п.
  • Геаметрычная п.

прагрэцца, ✂; зак.

Нагрэцца поўнасцю, як належыць.

  • Хата прагрэлася.

|| незак. прагравацца, ✂.

|| наз. праграванне, ✂ і прагрэў, ✂.

  • Прагрэў грунту.

прагрэць, ✂; зак.

Нагрэць поўнасцю, як належыць.

  • П. матор.
  • П. памяшканне.

|| незак. праграваць, ✂.

прагул, ✂, м.

Няяўка, нявыхад на работу, на заняткі без уважлівых прычын.

  • Вымушаны п. (не па сваёй віне).

|| прым. прагульны, ✂.