Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калектар, ✂, м.

  1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго-н. па падведамасных яму арганізацыях.

    • Бібліятэчны к.
  2. Шырокая труба ці канал для адводу вадкасцей або газаў (спец.).

  3. Частка генератара пастаяннага току, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны (спецыяльны тэрмін).

  4. Рабочы геалагічнай партыі, які збірае і захоўвае ўзоры горных парод.

  5. Падземная галерэя для ўкладкі кабеляў (спец.).

    • Кабельны к.

|| прым. калектарны, ✂.

калектывізаваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) калектывізацыю.

  • К. сельскую гаспадарку.

калектывізацыя, ✂, ж.

Аб’яднанне аднаасобных гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі.

  • К. сельскай гаспадаркі.

калектывізм, ✂, м.

Супольнасць, калектыўны пачатак як прынцып грамадскага жыцця і дзейнасці людзей, супрацьлеглы індывідуалізму.

  • Дух калектывізму.

|| прым. калектывісцкі, ✂.

калектывіст, ✂, м.

Прыхільнік калектывізму.

|| ж. калектывістка, ✂.

|| прым. калектывісцкі, ✂.

калектыў, ✂, м.

Група людзей, аб’яднаных агульнай работай, вучобай, агульнымі інтарэсамі.

  • Рабочы к.
  • К. інстытута.

калектыўны, ✂.

  1. Уласцівы калектыву, заснаваны на супольнасці працы, інтарэсаў.

    • К. дух.
  2. Агульны, сумесны, які выконваецца калектывам.

    • Калектыўная гаспадарка.
  3. Прызначаны для калектыву.

    • Калектыўнае забеспячэнне.

|| наз. калектыўнасць, ✂.

калекцыя, ✂, ж.

Сістэматызаваны набор аднародных прадметаў.

  • К. мінералаў.

|| прым. калекцыйны, ✂.

калекцыянер, ✂, м.

Чалавек, які займаецца калекцыяніраваннем.

|| ж. калекцыянерка, ✂.

|| прым. калекцыянерскі, ✂.

калекцыяніраваць, ✂; незак.

Збіраць калекцыю.

  • К. манеты.

|| наз. калекцыянерства, ✂ і калекцыяніраванне, ✂.