Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плёнка, ✂, ж.

  1. Эластычная стужка са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных і кінематаграфічных здымкаў.

    • Праявіць плёнку.
    • Зняць на плёнку.
  2. Эластычная стужка са спецыяльнага матэрыялу для магнітафоннага запісу.

  3. Тое, што і плеўка (у 1 знач.).

  4. Тонкая празрыстая бясколерная матэрыя сінтэтычнага паходжання.

    • Поліэтыленавая п.

|| прым. плёначны, ✂.

плённы, ✂.

  1. Які дае плён (у 1 знач.).

    • Плённая зямля.
  2. перан. Які дае добрыя вынікі, прадукцыйны. Плённая дзейнасць на ніве культуры.

    • Плённа (прысл.) працаваць.

|| наз. плённасць, ✂.

плёс, ✂, м.

Шырокі ціхі ўчастак ракі паміж перакатамі або астравамі.

  • Рачны п.

|| прым. плёсавы, ✂.

плёскат, ✂, м.

Шум ад падзення хвалі на што-н., ад удару чым-н. па вадзе.

  • П. хваль.
  • П. вёсел.

плётка​1, ✂, ж.

Раменны, вяровачны і пад. бізун.

  • Раменная п.

|| прым. плётачны, ✂.

плётка​2, ✂, ж.

Чутка пра каго-, што-н., заснаваная на недакладных ці свядома непраўдападобных звестках.

  • Ходзяць розныя плёткі.

плінтус, ✂, м.

  1. Вузкая планка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной.

  2. Вонкавы выступ у ніжняй частцы якога-н. збудавання.

|| прым. плінтусны, ✂.

пліс, ✂, м. (уст.).

Баваўняны аксаміт.

|| прым. плісавы, ✂.

плісіраваць, ✂; незак.

Рабіць плісэ (у 1 знач.) на чым-н.

|| наз. плісіроўка, ✂ і плісіраванне, ✂.

пліска, ✂, ж.

Невялікая птушка атрада вераб’іных з доўгім і вузкім хвастом.

|| прым. пліскавы, ✂.