Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плесціся, ✂; незак. (разм.).

Ісці павольна, ледзь перастаўляючы ногі.

  • Конік ледзь плёўся ад стомы.

плеўка, ✂, ж.

  1. Тонкая абалонка, якая ўтвараецца на паверхні нерухомай вадкасці.

    • Сажалка пакрылася плеўкай.
  2. Перапонка.

    • Пальцы задніх ног у баброў злучаны плеўкай.
  3. Тонкі пласт чаго-н.

    • П. туману.

|| прым. плеўкавы, ✂.

плеўра, ✂, ж.

Абалонка, якая пакрывае лёгкія і сценкі грудной поласці ў вышэйшых хрыбетных жывёл і чалавека.

|| прым. плеўральны, ✂.

плеўрыт, ✂, м.

Запаленне плеўры.

|| прым. плеўрытны, ✂.

плех, ✂, м.

  1. Месца на галаве, дзе не выраслі або вылезлі валасы.

  2. Голае месца сярод збажыны, лесу і пад.

плецены, ✂.

Зроблены пры дапамозе пляцення.

  • Плеценая мэбля.

плеш, ✂, м.

Тое, што і плех.

плешка, ✂, ж.

  1. Верхняя расшыраная і звычайна плоская частка чаго-н., што мае форму ножкі, стрыжня і пад.

    • П. цвіка.
  2. Верхні канец караняплода.

|| прым. плешачны, ✂.

плеяда, ✂, ж. (высок.).

Група выдатных дзеячоў дзеячаў адной эпохі, аднаго напрамку.

  • П. выдатных пісьменнікаў.

плён, ✂, м.

  1. Тое, што вырашчана: садавіна, гародніна, зерне і пад., ураджай.

    • Даваць п.
  2. перан. Вынік старанняў, дасягненне.

    • П. сваёй працы.